Беларуская Служба

PKN Orlen рыхтуецца далучыць хімічны канцэрн Grupa Azoty Puławy 

06.06.2023 15:45
У апошнія гады Orlen завалодаў некалькімі энергетычнымі канцэрнамі Energa, Lotos і PGNiG.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.twitter/GrupaAzoty

«Я хацеў бы ажыццявіць гэты працэс да канца года», заявіў старшыня канцэрну PKN Orlen Даніэль Абайтэк.

У апошнія гады Orlen завалодаў некалькімі энергетычнымі канцэрнамі Energa, Lotos і PGNiG.

Даніэль Абайтэк падкрэсліў, што ў цяжкія часы неабходна кансалідаваць асобныя галіны. PKN Orlen і Grupa Azoty падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і канфідэнцыяльнасці, якое дазволіць пачаць працэс вывучэння стану завода ў Пулавах, заявіў Абайцек.

– Мы падпісалі дамову аб намерах, распачынаючы этап даследаванняў наконт набыцця канцэрну Grupa Azoty Puławy. Гэта вельмі важны момант для Пулаваў i для прадпрыемства. Гэта будзе вялікае падмацаванне гэтай галіны прамысловасці.

Абайтэк заявіў у Пулавах, што магчымае паглынанне не прывядзе да скарачэння колькасці працоўных.

Старшыня PKN Orlen адзначыў, што ідэя аб'яднання Orlen і завода ў Пулавах узнікла яшчэ ў 1990-я гады, а перамовы на гэтую тэму вяліся таксама ў 2010 годзе.

Абʼяднанне кампаній дазволіла б павялічыць удзел Orlen Group у сектары ўгнаенняў і павысіць канкурэнтаздольнасць на еўрапейскім рынку, лічаць ва ўрадзе.

У першым квартале 2023 года ўся Grupa Azoty, якая акрамя Пулаваў таксама ўключае заводы ў Кэндзежын-Козле і Паліцэ (Kędzierzyn Koźle i Police), зафіксавала прыбыткі ніжэйшыя на 43 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года.

У заяве кампаніі тлумачыцца, што за першыя тры месяцы гэтага года «назіраліся далейшыя парушэнні балансу попыту і прапановы на еўрапейскім рынку, выкліканыя, у тым ліку, агрэсіяй Расіі супраць Украіны, высокімі коштамі на энерганосьбіты і бяспошлінным імпартам угнаенняў і пластмас з-за межаў Еўрасаюза, вырабленых з выкарыстаннем больш таннай сыравіны».

Вялікай праблемай для хімічнага завода ў Пулавах зʼяўляюцца высокія цэны на газ, яны складаюць 60-80 працэнтаў ад коштаў вытворчасці на прадпрыемстве.

Газ для канцэрну Grupa Azoty пастаўляе PKN Orlen, які раней абʼяднаўся з пастаўшчыком газу PGNіG.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі